(no subject)

як пісаў раней, у віцебскага пратэстнага руху з'явілася сваё медыя. ужо трэці выпуск тыднёвіка і не магу не пазахапляцца.

такога узроўню якасці я нават і не мог уявіць. не ведаю, як гэта робіцца, але нават музычны аналіз новага сатырычнага сінгла Чынчынчэнэла "Мы будзем дзекаць и цекаць" выклікае добрую зайздрасць. таму тут я больш не пра пратэст, а музыку і іншыя звязаныя з ёй рэчы.



Collapse )

(no subject)

Ларысу Шапіцько называлі Дастаеўскім у спадніцы.

на пытанне Сурковай да Таркоўскага, які сцвярджаў, што жанчын рэжысёраў не бывае, "а як жа Шапіцько?", той адказваў, што Ларыса каштуе 10 мужыкоў, ды і не жанчына яна зусім.

адкрыў для себя яшчэ аднаго Дастаеўскага ў спадніцы ў беларускай культурнай прасторы. гэта Наста Шпакоўская - лідарка гурта Naka. ужо тыдзень раздзіраю і тут жа залізваю этычныя болькі яе песнямі.

падобныя пачуцці, помніцца, выклікалі песні Ксеніі Фандзеевай з гурта "Помни имя своё". той жа экзістэнцыяльны надрыў. але Naka зараз бліжэй па успрыманні, бо яна перажывае ўсе тое праз сябе, что перажывае кожны беларус. ды і перажывае яна гэта ўжо даўно.

(no subject)

"Не чужие" - последняя работа Веры Глаголевой - действительно навязчиво просится на сравнение с "Нелюбовью" Звягинцева. сюжетные линии в аналогии выстраиваются убедительно. как собственно и поднятые вопросы.

по мне, эти оба фильма вводят попытку рассуждения к "возлюби ближнего": к "возлюби" - "Нелюбовь", к "ближнего" - "Не чужие". и пожалуй, я сперва даже немного обманулся названием, а потом все же понял, что не обманулся.

"Не чужие" - это очень реалистичное высказывание на тему того, как чужого принять за своего, за ближнего. как того, против которого выступает все твое нутро и которого маркирует как чужой, приблизить в своем фокусе и разглядеть в нем ближнего, нуждающегося в тебе.

т.е. притчу о добром самарянине я бы с учетом случившейся консервации смыслов переименовал бы теперь в притчу о нечужом. 

(no subject)

суботнія лямпавыя life Чалага маюць дзве важныя ўласцівасці:

па-першае, яны завуаліравана рэлігійныя. напрыклад, ён з нумара ў нумар нагадвае пра неабходнасць хрысціянскай дабрачыннасці пакоры. і для гэтага выкарыстоўвае прыклады пратэстнага руху, на іх ілюструючы недахоп пакору і яго важкасць.

з яго разважанняў незаўважна праз эканамічныя аргументы пранікаюць у эфір і вузка-хрысціянскія тэрміны: ісіхія, Іісусава малітва і г. д. тым чынам не праз амвоныя казані, а праз эканамічныя развагі беларусы працягваюць паглыбляць свае веды ў хрысціянстве.

і другая важная акалічнасць. канешне, Чалага слухалі і раней. тыя, хто цікавіўся эканомікай Беларусі, глядзелі яго праекты пра эканоміку на пальцах і іншыя. але з'яўленне эканамічных неафітаў, абумоўленае палітычным крызісам у краіне, патрабуе і лектараў, якія бы гэтую патрэбнасць задаволілі. і Чалы сваёй глыбінёй і стаўленнем да пытанняў мікра- і макраэканоміцы на гэтую ролю вельмі падыходзіць.

канешне, небяспечна рабіць з яго гуру. такая небяспечнасць існуе, так. аднак ён імкнецца быць папераджальным, каб не ператварыцца ў эканамічнага старца або прарока.

за што яшчэ адзін рэспект яму.

(no subject)

прайшло роўна 2 месяцы, як я зрабіў запіс пра літургічнае (не)адзінства, седзячы ў ІЧУ ў Гарадке.

тады я чытаў а. Аляксандра Геронімуса - святара, лекцыі якога суправаджалі мой уваход у царкву болей за 10 гадоў таму. таму ён у маей памяці застаўся такім неафіцкім настаўнікам. ды вось, калі я чытаў яго кнігу, задумаўся пра тое, што мне з цягам часу, знаходзячыся ў храме, становіцца ўсе складаней адчуваць літургічную еднасць.

было 20 верасня. канун Раства Багародзіцы. гэта мой апошні спакойны выхад на віцебскі мітынг, калі я яшчэ крыху адчуваю сябе ў бяспецы (праз тыдзень пачнуцца мае першыя заезды ў ІЧУ). тры часы шпацыру. а потым, паколькі мы скончылі на плошчы Свабоды, я паглядзеў на гадзіннік і рашыў, што магу паспець толькі на вячэрнюю службу ў Благавешчанку.

і калі я стаяў на набажэнстве, я адчуў, як цяжка маліцца разам з тымі, хто выступае апалагетам насілля і катаванняў. гэта быў ужо другі выпадак у маім жыцці, калі я прабіваўся скрозь словаў розных псалмоў, каб не страціць увагі. але цяжкія думкі працягвалі навальвацца.

ды і вось рашыў зрабіць невялікае рэзюмэ па святарскім паводзінам за апошнія паўгода. неўцяшальнае рэзюмэ.

мяне адфрэндзілі тры святары, прычым адзін з іх зрабіў гэта наўпрост у Даравальную нядзелю.

адзін святар, калі я папрасіў яго ў адной мясцовай праваслаўнай суполке ўстрымацца ад ілжывых сведчанняў, стаў істэрыць і заявіў, што ў мяне ганарыстасць. ну, справа звычайная. пры адсутнасці аргументаў нічога не застаецца, каб выкарыстоўваць артадаксальнае ad personam.

і гэта нейкі пацешны кантраст паводзін. усё гэта здарылася са святарамі, ад якіх я зусім не чакаў такіх праяў.

але што ж рабіць, так, гэта вялікае расчараванне і нават пакута для мяне, што я не пачуў словаў падтрымкі ад тых, хто мог бы іх даць. добра, што ў мяне застаецца Сам Суцяшальнік. на Яго і спадзяюся.


(no subject)

статья А. Шеня в ВАУ-2, заявленном как философский, - вот настоящая философия. при всем уважении к ВАУ все же том как-то узко философичен (философия математики и т. п.). а ведь ВАУ было что сказать на тему. не публиковал из-за осторожности - заметки Шеня (из застольных бесед) подтверждают это.

то, как Шень разоблачает философов за их не столько незнание элементарных вещей в науке (той же небесной механики), сколько их оголтелого неприятия этих научных данных, превосходно. с профессионализмом математика он разоблачает многих кумиров: достается и Гегелю, и Лосеву, и Флоренскому, и Делезу. и даже жж-сту ivanov-petrov'у. по сути, Шень пытается разоблачить самоё философии в лице ее представителей, подводя своеобразный итог этому тому ВАУ. мол, нет философии и не надо. а если и есть, то только философия математики.

но это специальный ход Шеня. разумеется, после своего выдающегося разоблачения он дает имена рекомендуемых им философов: Кьеркегора, Гуссерля.

богословские искания Кантора в теории множеств Шень объявляет признаками уже начавшегося психического расстройства. цитирует и других коллег по цеху: Вейля, Лузина, Воеводского - о различных мистических исканиях, но при этом маскимально дистанцируясь от этих взглядов.

но в целом подход Шеня понятен. без строгости, дисциплины мышления не суйся в философию.

(no subject)

пратэст у Беларусі эсхаталагічны.

ня толькі рэлігійны. яго рэлігійнасць пацвярджаецца і лексічным аздабленнем пратэстнага руху ("неверагоднасць" ды "еднасць" - феномены кансалідацыі, якія выраслі з абшчынна-рэлігійнага ўкладу і перараслі ў новыя звышнатуральныя паняцці), і геральдычным (шмат хто з карыстальнікаў бчб-сімвалаў звязвае іх з рэлігійным кантэкстам і нават с сатэрыялагачным зместам хрысціянства) і наўголе мірным характарам праходжання.

але вось я дазволю сабе звузіць характарыстыку пратэсту да эсхаталагічнасці.

усе чакаюць: "вось-вось і прыйдзе вызваленне", "адвент Волі на падыходзе", "з дня на дзень ". гэта падаграваецца лідарамі пратэсту, падзяляецца яго ўдзельнікамі.

мы падлічваем апошнія дні рэжыму, але гэтыя дні доўжацца і доўжацца.
і ў такім працяглым становішчы мы становімся падобнымі да персанажаў прытчы Хрыста аб дзесяці дзевах: мудрых ці неразумных. хтосьці ўжо мог страціць свой алей для гарэння лямпы. і тут ужо не зусім поўная аналогія да духоўнага зместу прытчы. калі пад алеем разумець пачуцце адказнасці за суседа, грамадзянскай адказнасці, то такі алей гэты рэжым крадзе як толькі можа. страх і жах робяць сваю працу.

але калі пад алеем мець на ўвазе нянавісць да самой дыктатуры, то гэты алей толькі памнажаецца.

аднак у самой глыбіні эсхаталагічнасці кожны беларус верыць, што канец прыйдзе. і прыйдзе блізка.

вось і Nizkiz у сваёй новай песні нясе на анёльскіх крылах амаль евангельскую навіну пра "блізка": "два белых-белых крыла - чырвоны мой анел".